У Мінску збіраюць подпісы за адмену пошліны на аўто
Гэта адбываецца на плошчы Якуба Коласа.
Подпісы збіраюць старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька і сустаршыня кампаніі “За справядлівыя выбары” Віктар Карняенка, перадае БелаПАН. Непадалёк знаходзяцца не меней за дзесяць праваахоўнікаў у цывільным. Абодва палітыкі паведамілі, што за імі сачылі ад самага дому. У часе збору подпісаў іх здымаюць на відэа.
Раней планавалася правесці 5 студзеня з 12.00 да 13.00 аўтапрабег па праспекце Незалежнасці супраць увядзення аўтапошліны. Аднак Мінгарвыканкам адмовіў у яго правядзенні. У сувязі з гэтым было вырашана арганізаваць збор подпісаў.