У Мінску затрыманы музыка Максім Субач
У Мінску затрыманы музыка Максім Субач, паведамляе тэлеграм-канал @by_culture. Удзельніка гуртоў TonqiXod і Subtonans чакае суд за налепку на аўтамабілі, якую сфатаграфавалі яшчэ ў пачатку вясны. Субачу некалькі разоў прапаноўвалі прыйсці ў міліцыю "паразмаўляць" і ў выніку затрымалі да суда.
Максіма Субача затрымлівалі роўна год таму за "дробнае хуліганства". Ён быў сябрам ініцыятыўнай групы Віктара Бабарыкі, удзельнічаў у выбарчых пікетах.