У Мінску затрымалі Змітра Дашкевіча
У Мінску затрымалі беларускага грамадскага дзеяча, былога палітвязня Змітра Дашкевіча. 23 сакавіка ў яго кватэры прайшоў ператрус. Наста Дашкевіч застаецца на свабодзе, але сувязі з ёй пакуль няма. Відаць, з-за таго, што сілавікі забралі ўсю тэхніку і тэлефоны.
Зміцер Дашкевіч — былы лідар маладафронтаўцаў, арганізатар абароны Курапатаў.