У Мінску затрымалі таксіста-нелегала, які збіў бітай дваіх пасажыраў

У Мінску затрымалі таксіста-нелегала, які збіў бітай дваіх пасажыраў

Міліцыянты з Фрунзенскага РУУС Мінска затрымалі дваіх мужчын, падазраваных у нанясенні цяжкіх цялесных пашкоджанняў. Інцыдэнт здарыўся ў ноч на 26 верасня. У сталічную лякарню паступілі двое моцна збітых маладых мужчын 26-ці і 30-ці год. Хлопцы распавялі міліцыянтам, што напярэдадні ўвечары яны адпачывалі ў начным клубе, дзе чакалі на спатканне дзвюх дзяўчат, якія не прыйшлі. Тады маладыя людзі вырашылі ехаць дадому і злавілі папутку.

Яны прапанавалі кіроўцу 150 тысяч рублёў за паездку, хоць ехаць трэба было меней за кіламетр. Але потым пасажыры перадумалі плаціць такую суму і прапанавалі заплаціць меней. Кіроўцу гэта не задаволіла і ён пачаў сварыцца. У выніку ён спыніў аўтамабіль за некалькі метраў ад пункту прызначэння, дастаў з багажніка бейсбольную біту і збіў маладых людзей. Затым ён выцягнуў партмане з кішэні аднаго з пацярпелых, сеў у машыну і знік. Разам з ім у салоне машыны быў прыяцель кіроўцы, якога падазраюць як саўдзельніка.

Праваахоўнікі высветлілі, што агрэсіўны кіроўца — 30-гадовы жыхар Дзяржынску, які ўжо мае судзімасць за разбой, крадзеж аўтамабіля, а таксама прыцягваўся да адказнасці за супраціў супрацоўніку міліцыі. Апроч таго, амаль год таму ў яго забралі правы за тое, што пакінуў месца дарожна-транспартнага здарэння. У багажніку яго машыны знайшлі бейсбольную біту і рэчы аднаго з пацярпелых. 19-гадовы жыхар Дзяржынска, які ехаў разам з падазраваным, таксама затрыманы, перадае прэс-служба ГУУС Мінгарвыканкама.

Фота з архіву