У Мінску затрымалі экс-кіраўніцу страйкама БДУ
Святлана і Міхаіл Волчакі / t.me/viasna96
Увечары 19 кастрычніка ў Мінску затрымалі Міхаіла і Святланау Волчакаў, паведамляюць праваабаронцы "Вясны".
Святлана — былая выкладчыца і кіраўніца страйкаму БДУ. Яе з мужам неаднаразова затрымлівалі пасля 2020 года.
Праваабаронцы пішуць, што пасля ператрусу кот і сабака, якія жылі ў Волчакаў, засталіся на вуліцы.