У Мінску зачыняюць кінатэатр "Дом кіно" і аддаюць будынак БРСМ
"Дом кіно" ў Мінску / Вікіпедыя
У Мінску зачыняецца адзін з самых вядомых кінатэатраў — "Дом кіно" (да 2005 года дзейнічаў пад назвай "Партызан"), піша "Белсат".
Як піша тг-канал "Свяшчэнны Белавуд", 30 красавіка ў "Доме кіно" прайшоў апошні паказ. Пасля гэтага будынак перададуць у распараджэнне Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі (БРСМ).
Паводле наяўнай інфармацыі, ужо звольненыя ўсе супрацоўнікі, у тым ліку касіры і тэхнічны персанал.
Новы ўладальнік пакуль не агучвае канкрэтныя планы на будынак. Дакладна вядома толькі тое, што кінапаказаў у ім больш ладзіць не будуць.