У Мінску вынесуць прысуд жанчыне, дачцы якой сабака адгрыз руку

У Мінску вынесуць прысуд жанчыне, дачцы якой сабака адгрыз руку. Гучную справу разглядаў суд Фрунзенскага раёна. 25-гадовую Кацярыну Пашук абвінавачваюць у "свядомым пакіданні ў небяспецы, здзейсненым асобай, якая сама па неасцярожнасці ці з ускосным намерам паставіла пацярпелага ў небяспечны для жыцця або здароўя стан". Максімальнае пакаранне па гэтым артыкуле — да 3 гадоў пазбаўлення волі. Дзяржабвінаваўца папрасіла для абвінавачанай 3 гады пасялення і штраф у памеры 4200 рублёў.
Трагічнае здарэнне адбылося ў сакавіку гэтага года. Маці спала ў стане алкагольнага ап'янення, калі сабака напаў на яе васьмімесячнае дзіця і адгрыз руку. Дзяўчынка памерла ад страты крыві. У Пашук ёсць яшчэ двое малых дзяцей ад розных мужоў. У сваім апошнім слове яна сказала, што раскайваецца ў здзейсненым злачынстве і прызнае сваю віну.
