У Мінску ўпала дрэва, загінула жанчына
12 траўня ратавальнікі ліквідуюць у Мінску наступствы непагадзі: прайшлі навальніцы з моцным ветрам. Зафіксавана каля 20 выпадкаў падзенняў дрэў. Паводле папярэдняй інфармацыі, пашкоджаныя 8 аўтамабіляў.
На вуліцы Каліноўскага ўпала дрэва і траўмавала жанчыну. На месца прыехалі супрацоўнікі МНС, якія яе дасталі з-пад дрэва. Медыкі праводзілі рэанімацыйныя мерапрыемствы, але выратаваць жыццё жанчыне не змаглі, яна памерла. Ёй было 38 гадоў. На месцы здарэння працавалі супрацоўнікі Следчага камітэта, якія праводзяць праверку.
СК
Наступствы моцнага ветру ў сталіцы / twitter.com/112MINSK
minsknews.by