У Мінску ўначы невядомы падпаліў таксоўку (фота)

У Мінску ўначы невядомы падпаліў таксоўку (фота)

У Мінску ўначы згарэла таксоўка. Здарэнне адбылося на вуліцы Няжданавай позна ўвечары 17 жніўня. Як інфармуе прэс-служба МНС сталіцы, у "Рэно Эспейс" 2007 года выпуску агонь пашкодзіў унутраную абшыўку. Мяркуецца, што меў месца падпал невядомай асобай. Праводзіцца расследаванне.