У Мінску ў Серабранцы знікла электрычнасць
Прычына аварыі пакуль невядомая / minsknews.by
У Мінску ў Серабранцы знікла электрычнасць. Вядома, што ў сераду без святла засталіся жыхары дамоў па вуліцах Якубава і Пляханава, а таксама па праспекце Ракасоўскага (Ленінскі раён).
У "Мінскэнерга" minsknews.by паведамілі, што здарэнне абылося каля 13:30 (тады людзі пачалі скардзіцца на адсутнасць электрычнасці). Для аднаўлення электразабеспячэння накіравалі аператыўна-выязную брыгаду філіяла "Мінскія кабельныя сеткі". Абяцалі ўсё паправіць прыкладна за дзве гадзіны.
Адзначаецца, што "спажыўцы першай катэгорыі не адключаліся".
Прычына аварыі пакуль невядомая.