У Мінску ў гаражным кааператыве згарэў Volkswagen Passat (фота)

У Мінску ў гаражным кааператыве згарэў Volkswagen Passat (фота)

У Мінску ў гаражным кааператыве па вуліцы Гурскага згарэў 30-гадовы Volkswagen Passat. Здарэнне адбылося раніцай 31 студзеня. Як інфармуе прэс-служба МНС, аўтамабіль падчас узгарання знаходзіўся ў гаражы. Ён моцна пашкоджаны. Пажар ліквідавалі супрацоўнікі МНС.

Мяркуецца, што адбылося кароткае замыканне электраправодкі ў маторным адсеку.