У Мінску ў гадзіну пік маршрутны аўтобус з пасажырамі ўрэзаўся ў слуп
Сур'ёзная аварыя адбылася на праспекце Дзяржынскага на адрэзку паміж вуліцамі Любімава і Касманаўтаў.
Па словах відавочцаў, якія перадае auto.onliner.by, кіроўца мог знепрытомнець, таму аўтобус МАЗ урэзаўся ў слуп. На месца выехалі некалькі аўтамабіляў хуткай дапамогі, бо пасажыры ў салоне атрымалі траўмы.
Відавочцы кажуць, што на месца здарэння выехалі чатыры аўтамабілі "хуткай дапамогі". Людзі, якія сядзелі на сядушках каля дзвярэй, прабілі галовамі загартаванае шкло-перагародку.
Фота з сацыяльных сетак