У Мінску ў аварыю трапіў Porsche-кабрыялет
Porsche трапіў у аварыю / ДАІ
У Мінску ў аварыю трапіў Porsche-кабрыялет. Паводле папярэдняй інфрамацыі, яго кіроўца не вінаваты — легкавіку прэміюм-класа не саступіла дарогу таксоўка.
ДТЗ здарылася на праспекце Дзяржынскага. Таксоўка пайшла на разварот, не заўважыўшы, што насустрач едзе іншы легкавік. Пасля ўдару яна працягнула рухацца і сутыкнулася з ліхтарным слупом, а далей урэзалася ў аўтамабіль Renault.
Трое пасажыраў таксі дастаўленыя ў лякарню для абследавання.