У Мінску студэнт незаконна гандляваў элітным алкаголем (фота)

У Мінску студэнт незаконна гандляваў элітным алкаголем. У гэтых мэтах ён карыстаўся сацыяльнымі сеткамі. Падчас правядзення кантрольнай закупкі праваахоўнікі і затрымалі маладога чалавека. Агулам у яго знайшлі 86 літраў віскі і каньяка вядомых гандлёвых марак на агульную суму больш за 44 млн рублёў, інфармуе прэс-служба мінскай міліцыі.

Студэнту пагражае адміністрацыйная адказнасць за незаконную прадпрымальніцкую дзейнасць, а таксама штраф і канфіскацыя тавару. Дарэчы, раней хлопца ўжо прыцягвалі да адказнасці за аналагічнае правапарушэнне.

Фота: guvd.gov.by