У Мінску прайшла першая рэпетыцыя маршу да 100-годдзя міліцыі (фота)

У Мінску прайшла першая рэпетыцыя маршу да 100-годдзя міліцыі (фота)

Увечары 1 сакавіка ў Мінску прайшла першая рэпетыцыя ўрачыстага маршу, прымеркаванага да 100-годдзя беларускай міліцыі. З 20:30 да 00:00 перакрывалі праспект Незалежнасці ад вуліцы Казлова да вуліцы Свярдлова, вуліцу Янкі Купалы — на ўчастку ад вуліцы Багдановіча да вуліцы Першамайскай, а таксама вуліцу Леніна — на ўчастку ад праспекта Пераможцаў да вуліцы Ульянаўскай.

Некаторыя людзі пад дажджом паўтары гадзіны чакалі, каб паглядзець на міліцэйскі парад. На цэнтральных вуліцах утварыліся заторы.

Такая самая рэпетыцыя чакаецца сёння, 2 сакавіка.