У Мінску прарвала вадаправод, праезную частку закрыла парай (відэа)

Відэа з месца здарэння апублікаваў сайт onliner.by. Кубаметры вады расцякліся па праезнай частцы, а клубы пары агарнулі машыны і будынкі. Кіроўцы кажуць, што прасоўвацца па дарозе на сваім аўтамабілі даводзілася ледзь не навобмацак.



Месца, дзе адбылася камунальная аварыя, адразу перакрылі, кажа сведка надзвычайнага здарэння. На дарогах утварыліся вялікія заторы.