У Мінску пастаўлены новы тэмпературны тэмпературны рэкорд

8 жніўня ў Мінску быў пастаўлены новы тэмпературны рэкорд за ўвесь перыяд метэаназіранняў.

Як інфармуе БелаПАН, у суботу сталічнае паветра прагрэлася да 35,8 градуса цяпла. Ранейшы абсалютны максімум быў 35,6 градуса. Ён пратрымаўся крыху больш за год — ад 3 жніўня 2014 года.

Дарэчы, Мінск у суботу апынуўся самым гарачым месцам у краіне, але іншыя гарады адставалі ад яго не нашмат. Так, былі пабітыя мясцовыя рэкорды гарачыні ў Брэсце — 35,5 (было 34,9 у 1963 годзе) і Гродне — 35,3 (33,5 у тым жа годзе).

На ўсходзе краіны па-ранейшаму на пару градусаў халадней, і да рэкордаў анамальна гарачага жніўня 2010-га там далёка. Да прыкладу ў Гомелі, было 34,1 градуса вышэй за нуль, а рэкорд дня складае 38,9, што з'яўляецца таксама абсалютным максімумам на тэрыторыі ўсёй краіны.

Дарэчы, 9 жніўня ў Мінску, як і напярэдадні, чакаецца 33-35 градусаў.

Фота: infosmi.net