У Мінску памёр вядомы сацыёлаг Давід Ротман
Давід Ротман / БЕЛТА
24 студзеня ва ўзросце 79 гадоў памёр вядомы беларускі сацыёлаг прафесар Давід Ротман.
Пахавалі навукоўца 25 студзеня на Паўночных могілках Мінска, паведамляюць "Мінск-Навіны".
Давід Ротман быў стваральнікам і кіраўніком Цэнтра сацыялагічных і палітычных даследаванняў БДУ. За сваё жыццё ён апублікаваў больш за 300 навуковых прац у галіне сацыялогіі палітыкі, СМІ, міжнацыянальных адносін. Ротман лічыўся адным навукоўцаў, якія заклалі падмурак сучаснай беларускай сацыялогіі.