У Мінску падчас рамонту будынка ўпала люлька з рабочымі

У Мінску падчас рамонту будынка ўпала люлька з рабочымі

У Мінску падчас рамонту будынка Акадэміі кіравання пры прэзідэнце (вуліца Маскоўская, 17) упала люлька з двума рабочымі. Здарэнне адбылося ў пятніцу раніцай. Як паведаміў БЕЛТА афіцыйны прадстаўнік УСК па Мінску Аляксей Клімовіч, абламалася страла аўтакрана. З люлькі зваліліся рабочыя 1950 і 1951 гадоў нараджэння. Апошняга шпіталізавалі.

"Наша ніва" дадае, што пацярпелі работнікі "Мінгарсвятла". Паводле папярэдняй версіі, прычынай здарэння стала няспраўнасць механізма ў люльцы. Пацярпелыя "ў нармальным стане", у аднаго з іх пашкоджаны палец.

На месцы працавала следча-аператыўная група.