У Мінску падчас параду байкераў абмяжуюць рух транспарту

У Мінску падчас параду байкераў абмяжуюць рух транспарту

У Мінску падчас параду байкераў абмяжуюць рух усіх відаў транспарту. Калона матацыклістаў праедзе па сталіцы ў суботу, 16 красавіка. Як інфармуе БЕЛТА са спасылкай на УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама, рух транспартных сродкаў будзе часткова абмежаваны з 12.15 да праходжання калоны. Яе маршрут наступны: Лядовы палац Мінскай вобласці — вуліца Прытыцкага — вуліца Кальварыйская — вуліца Раманаўская Слабада, далей — вуліца Няміга, праспект Пераможцаў і Палац спорту.

Дзяржаўтаінспекцыя раіць кіроўцам спланаваць маршрут свайго руху, каб не патрапіць у гэты раён у час праходжання параду байкераў.