У Мінску на прыпынку зарэзалі маладога чалавека
Злачынства раскрылі па "гарачых слядах". У здзяйсненні забойства падазраецца знаёмы забітага.
У Мінску на прыпынку грамадскага транспарту па вуліцы Аранская каля 6-й гадзіны раніцы 30 ліпеня зарэзалі маладога чалавека. Яго завезлі ў бальніцу, дзе ён неўзабаве памёр. Як інфармуе прэс-служба мінскай міліцыі, злачынства раскрылі па "гарачых слядах". У здзяйсненні забойства падазраецца 25-гадовы знаёмы забітага.
Высветлілася, што маладыя людзі сумесна распівалі спіртныя напоі, усю ноч гулялі на гульнявых аўтаматах, а раніцай вырашылі ехаць дахаты. Аднак у гэты момант у іх узнік канфлікт, падчас якога мінчуку і былі нанесеныя два ўдары нажом. Момант забойства зафіксавалі камеры відэаназірання.
Падазраваны раней ужо меў праблемы з законам. Крымінальную справу распачалі па артыкуле "Забойства".
Фота: guvd.gov.by