У Мінску на праспекце Незалежнасці з'явіліся камеры хуткасці

У Мінску на праспекце Незалежнасці з'явіліся камеры хуткасці

У Мінску на праспекце Незалежнасці з'явіліся мабільныя датчыкі кантроля хуткасці. Пакуль яны ўсталяваны ў дзвюх кропках каля Уручча і фіксуюць парушэнні ў абодвух накірунках. Як адзначае сайт onliner.by, новаўвядзенне — часовае, яно будзе дзейнічаць штодня да 31 траўня, за выключэннем 9 і 10 траўня.

Адзначаецца, што першая кропка знаходзіцца на праспекце Незалежнасці каля АЗС "Беларуснафты" (каля будынка № 156). Камеры там будуць працаваць у цотныя дні з 7-й да 20-й гадзіны. У няцотныя дні ў той жа час мабільныя датчыкі кантроля хуткасці будуць дзейнічаць у раёне скрыжавання праспекта з Рагачоўскай вуліцай у накірунку да мяжы горада. Абмежаванне на кожным з участкаў складае 80 км/г.

У ДАІ onliner.by патлумачылі, што мера вымушаная, яна звязаная са шматлікімі парушэннямі на згаданых участках і вялікай аварыйнасцю.