У Мінску на пешаходным пераходзе збілі дзіця
На месцы ДТЗ / @gaiminsk
На вуліцы Адзінцова ў Мінску раніцай у пятніцу на пешаходным пераходзе збілі дзіця. Кіроўца Opel паварочваў направа з вуліцы Цімашэнкі і не звярнуў увагу на пешаходаў. Дзяўчынка пераходзіла вуліцу на зялёнае святло. Ёй 13 гадоў.
У ДАІ паведамілі, што дзіця забралі ў шпіталь медыкі — для абследавання.