У Мінску на пенсіянера з даху дома скінулі будаўнічае смецце

Будаўнічае смецце ўпала на мужчыну (ілюстрацыйнае фота)

Будаўнічае смецце ўпала на мужчыну (ілюстрацыйнае фота) / sb.by

У Мінску на пенсіянера з даху дома скінулі будаўнічае смецце. 63-гадовы мужчына атрымаў траўмы. Крымінальную справу распачалі па факце "прычынення цяжкіх цялесных пашкоджанняў па неасцярожнасці".

Як паведамляе пракуратура, здарэнне адбылося ў траўні мінулага года. Крышу дома рамантавалі, а адходы скідалі ўніз. Паводле матэрыялаў справы, рабілі гэта "неўстаноўленыя асобы".

Крымінальную справу распачалі без заявы пацярпелага. Адзначаецца, што ён "з-за атрыманых цялесных пашкоджанняў і па стане здароўя не здольны самастойна абараніць свае правы і законныя інтарэсы".

Папярэднім расследаваннем будзе займацца Маскоўскі раённы аддзел Следчага камітэта.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.