У Мінску на будоўлі зламалася страла крана (фота)

У Мінску на будоўлі зламалася страла крана (фота)

Удзень 5 сакавіка на будоўлі жылога комплексу "Мегаполіс" на вуліцы Яна Чачота зламаўся кран. Відавочцы сфатаграфавалі, як палова стралы на ім адарвалася і вісіць у паветры.

Відавочца распавёў TUT.by са словаў будаўнікоў, што на страле крана лопнуў так званы крапежны палец. У выніку частка стралы павісла на іншых крапленнях. Будаўнікі збіраліся чапляць і паднімаць яе іншым кранам, але каля 18:30 сітуацыя яшчэ не была выпраўленая.

Верагодна, здарэнне адбылося праз штармавы вецер, які сёння назіраецца ў Мінску. Ветранае надвор'е пратрымаецца ў сталіцы наступныя тры дні, да 8 сакавіка ўключна.

Забудоўшчыкам з'яўляецца ТАА "ЗападИнвестСистемз" групы кампаній "Тапас". 

У Мінску на будоўлі зламалася страла крана (фота)
Еўрарадыё