У Мінску на аўтазапраўцы гарэў аўтамабіль (відэа)

У Мінску на аўтазапраўцы гарэў аўтамабіль (відэа)

У Мінску па праспекце Незалежнасці на аўтазапраўцы гарэў аўтамабіль. Здарэнне адбылося раніцай 8 траўня. Як інфармуе ў Twitter прэс-служба МНС, паводле папярэдняй версіі, прычынай узгарання стала няспраўнасць паліўнай сістэмы Audi. Ратавальнікі былі на месцы здарэння ўжо праз 4 хвіліны, але яшчэ да іх прыбыцця супрацоўнікі аўтазапраўкі ліквідавалі ўзгаранне. Ніхто з людзей не пацярпеў.