У Мінску на аўтавакзале "Цэнтральны" рухаўся пасажырскі аўтобус без кіроўцы
У Мінску на аўтавакзале "Цэнтральны" рухаўся пасажырскі аўтобус без кіроўцы. На шчасце, ніхто з людзей не пацярпеў. Як паведамляе прэс-служба сталічнай ДАІ, здарэнне адбылося ў чацвер каля 11:35. 45-гадовы кіроўца пакінуў аўтобус на прыпынку, не выкарыстаў тормаз, з-за чаго пачаўся "самаадвольны рух".
Аўтобус выехаў на тратуар, адбылося суткненне з калонай аўтавакзала. Транспартны сродак атрымаў механічныя пашкоджанні.
На месцы здарэння / ДАІ