У Мінску на акцыях 27 жніўня затрымалі больш за 260 чалавек

У Мінску на акцыях 27 жніўня затрымалі больш за 260 чалавек

На акцыях 27 жніўня ў Мінску быў затрыманы 261 чалавек. Яшчэ пяцярых затрымалі ў рэгіёнах, падлічылі праваабаронцы "Вясны". Поўны спіс затрыманых можна пабачыць тут.

Амапаўцы затрымлівалі пераважна мужчын. Жанчынам яны казалі, каб тыя сыходзілі і абяцалі, што іх ніхто чапаць не будзе.

За вечар чацвярга ў Мінску былі затрыманыя каля паўсотні журналістаў. Прэс-служба МУС заявіла, што іх не затрымалі, а даставілі ў РУУС для праверкі дакументаў. На чатырох журналістаў склалі пратаколы, абвінаваціўшы іх ва ўдзеле ў несанкцыянаваным мерапрыемстве.

Позна ўвечары і ўначы з пастарункаў былі вызваленыя каля 100 чалавек.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.