У Мінску мужчыны ў масках напалі на расіяніна, забралі $48,5 тыс.
Пацярпелы прыйшоў на сустрэчу ў справе пакупкі кватэры. Але яго там чакалі зламыснікі.
У Мінску адбыўся разбойны напад на 42-гадовага расіяніна, які прыехаў у нашу краіну з Іркуцка. Здарэнне адбылося ўдзень 27 лютага ў пад'ездзе дома па вуліцы Філімонава. Як інфармуе прэс-служба мінскай міліцыі, мужчына ішоў на сустрэчу ў справе пакупкі кватэры. Аднак як толькі ён зайшоў у пад'езд, на яго напалі двое невядомых у масках. Яны збілі расіяніна, забралі ў яго 48500 долараў, пасля чаго збеглі.
Міліцыя здолела высветліць, што да нападу маюць дачыненне трое мінчукоў ва ўзросце 28, 33 і 29 гадоў. Іх затрымалі. Мужчыны патлумачылі, што яны адмыслова знялі ў доме кватэру, каб прапанаваць яе "кліенту" для продажу.
Распачатая крымінальная справа. Удзельнікам разбойнага нападу пагражае да 15 гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці.
Фота: ria.ru