У Беларусі міліцыя затрымала блогера з Расіі — "хуліганіў"
Блогер у мінскай міліцыі / t.me/police_minsk/
У Мінску міліцыя затрымала 21-гадовага блогера з Расіі. Сцвярджаецца, што ён "перашкаджаў руху тралейбуса і гучна лаяўся нецэнзурнай лаянкай у метро". Міліцыянеры спасылаюцца на відэа, якое пабачылі ў інтэрнэце. На адным з іх "малады чалавек паспрабаваў спыніць тралейбус", а на іншым — "гучна расказваў анекдот у вагоне метро, выказваючыся нецэнзурнай лаянкай". Яго знайшлі затрымалі. Супраць яго склалі пратаколы аб адміністрацыйных правапарушэннях за "дробнае хуліганства".
У мінскай міліцыі замежнік прасіў прабачэння і прызнаваў, што "паказаў няправільны прыклад моладзі".
Затрыманым аказаўся Глеб Дзямідаў (Глебас). Ён мае 5,2 млн падпісчыкаў у TikTok і 150 тысяч — у Instagram.
Расіянін расказвае анекдот пра геяў у метро
Блогер хацеў "паруліць" тралейбусам