У Мінску ліквідавалі сетку "публічных кватэраў"
15 прастытутак з Беларусі і Украіны з 2007 года “працавалі” у сталіцы на здымных кватэрах пад кантролем 38-гадовай мінчанкі.
У крымінальнай групоўцы ўдзельнічалі яшчэ трое змоўшчыкаў, усе — беспрацоўныя. У кожнага была свая роля: размяшчэнне і рэдагаванне анкет прастытутак на сайтах знаёмстваў, прыём званкоў ад кліентаў, перанакіраванне іх на “пустыя” кватэры, збор грошай.
Кіраўніца групы стварыла сістэму, якая дазваляла “прывязаць” прастытутак да сябе, паставіць іх у даўгавую залежнасць. Яна вырашала для жрыц кахання розныя сацыяльна-бытавыя пытанні і арганізоўвала медыцынскае суправаджэнне. Больш за тое, для дзяцей некаторых з іх “мадам” станавілася хроснай маці.
Следчы камітэт распачаў крымінальную справу па частцы 2 артыкула 171 Крымінальнага кодэкса — выкарыстанне для занятку прастытуцыяй або стварэнне ўмоваў для заняткаў прастытуцыяй, здзейсненыя арганізаванай групай. Артыкул прадугледжвае пазбаўленне волі тэрмінам да 10 гадоў з канфіскацыяй маёмасці, паведамляе прэс-служба МУС.
Фота: obozrevatel.com.