У Мінску легкавік заехаў на прыпынак грамадскага транспарту (фота)

Дарожна-транспартнае здарэнне адбылося 18 ліпеня на перакрыжаванні праспекта Дзяржынскага і вуліцы Уманскай у Мінску. Як інфармуе інфармагенцтва "Мінск-навіны", кіроўца грузавіка "МАЗ", загружанага пяском, не заўважыў легкавік "Фіят Пунта". У выніку адбылося сутыкненне. "Фіят" адляцеў на прыпынак грамадскага транспарту і знёс лаўку. На шчасце, пацярпелых не было. Праводзіцца разбіральніцтва.

Фота: ДАІ