У Мінску кіроўца забыўся дастаць заправачны пісталет з машыны і зламаў калонку
У Мінску кіроўца забыўся дастаць заправачны пісталет з "Опеля" і зламаў калонку. Здарэнне адбылося 10 лістапада на запраўцы па Арлоўскай вуліцы. Калі прыехалі супрацоўнікі ДАІ, аказалася, што мужчына — “бяспраўнік”. Ён увогуле ніколі не меў правоў кіроўцы. Сілавікі прымусілі 35-гадовага "бяспраўніка" запісаць пакаяльнае відэа.