У Мінску кіроўца Volvo ўрэзаўся ў агароджу на трамвайных шляхах (фота)

Увечары 4 сакавіка каля скрыжавання вуліцаў Якуба Коласа і Калініна ў Мінску адбылася аварыя. 45-гадовы кіроўца Volvo са шматгадовым стажам урэзаўся ў агароджу на трамвайных шляхах.

Як піша onliner.by, аўтамабіль рухаўся з боку вуліцы Сурганава. У раёне скрыжавання з вуліцай Калініна альбо стаялі, альбо тармазілі іншыя аўтамабілі, кажуць у ДАІ. Мяркуючы па ўсім, кіроўца вырашыў абагнаць іх праз трамвайныя шляхі. Хутчэй за ўсё, ён не заўважыў агароджу і ўрэзаўся ў яе. Сваю ролю адыграла і кепскае надвор'е: увечары 4 сакавіка ішоў мокры снег з дажджом.

Фота — auto.onliner.by