У Мінску кіроўца Mercedes не заўважыў падзяляльную паласу і збіў тры знакі
Здарэнне адбылося 27 лістапада каля 18:20 на вуліцы Каліноўскага.
Як піша auto.onliner.by, прычынай ДТЗ стала банальная няўважлівасць: 37-гадовы кіроўца Mercedes не заўважыў падзяляльную паласу. На скрыжаванні вуліц Каліноўскага і Кедышкі мужчына заехаў на падзяляльную зону і збіў тры дарожныя знакі.
Паводле інфармацыі ДАІ, кіроўцу прыцягнулі да адміністрацыйнай адказнасці. На яго склалі адміністрацыйны пратакол. Яму пагражае штраф ад 260 тысяч да 1 мільёна 300 тысяч рублёў (2-10 базавых велічыняў). Акрамя таго, з яго могуць запатрабаваць кампенсацыі шкоды.
Фота — auto.onliner.by