У Мінску хлопец страляў з пнеўматыкі ў тралейбус з пасажырамі
На шчасце, абышлося без пацярпелых.
У аўторак, 25 жніўня, каля 22-й гадзіны на вуліцы Сурганава быў абстраляны тралейбус з пасажырамі. На шчасце, пацярпелых не было. Было пашкоджанае толькі шыба з левага боку тралейбуса. Страляніна вялася з пнеўматычнага пісталета.
У Следчым камітэце журналістам onliner.by распавялі падрабязнасці здарэння. Відавочцы здарэння паказалі на акно інтэрната, дзе адразу пасля стрэлу згасла святло, а шыбу хтосьці зачыніў.
Як выявілася, страляў 20-гадовы жыхар Мінска, рабочы сталічнага завода. Пры ператрусе ў яго знайшлі пнеўматычны пісталет. Хлопца затрымалі, на яго пачалі крымінальную справу за хуліганства.
Фота: auto.onliner.by