У Мінску дырэктара дзвюх фірм асудзілі за махлярства на 11 гадоў

У Мінску дырэктара дзвюх фірм асудзілі за махлярства на 11 гадоў

Да 11 гадоў пазбаўлення волі асудзілі дырэктара фірм "ДомПраектДрэў" і "Будсантэхсэрвіс". Як перадае БЕЛТА, працэс прайшоў у судзе Заводскага раёна Мінска.

Мужчыну прызналі вінаватым у махлярстве, прыўлашчванні сродкаў і ўхіленні ад выплаты падаткаў.

Як адзначаецца ў матэрыялах справы, мужчына заключаў дамовы на будаўніцтва дамоў з драўляных зрубаў і браў за гэта з кліентаў аванс наяўнымі пад распіску. У распісцы ён абяцаў залічыць грошы на разліковы рахунак свайго прадпрыемства. Але выконваць узятыя на сябе абавязанні ён не збіраўся і распараджаўся сродкамі як хацеў. Праваахоўнікі выявілі каля 20 эпізодаў супрацьпраўнай дзейнасці прадпрымальніка.

Фота: БЕЛТА