У Мінску двое мужчын патанулі ў ванне

Трагедыі здарылася ў адзін дзень / pixabay.com
Два чалавека патанулі ў сваіх ваннах у Мінску 29 жніўня, паведамляе МНС. У 13:25 стала вядома аб утапленні ў ванне ў Кастрычніцкім раёне на вул. Казінца, 39, а ў 20:54 — у Маскоўскім раёне на вул. Касманаўтаў, 37.
Выратавальнікі спрабавалі аказаць ім хуткую медыцынскую дапамогу, аднак выратаваць мужчын не атрымалася.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.