У Мінску да восені закрываецца рух па вуліцы Клары Цэткін (фота)

У Мінску з 4 ліпеня да восені (арыенціровачна — да 1 кастрычніка) для ўсіх відаў транспарту закрываецца рух па вуліцы Клары Цэткін на участках ад плошчы Багушэвіча да вуліцы Карла Лібкнехта і ад вуліцы Караля да вуліцы Кальварыйскай. У сувязі з падрыхтоўкай тэрыторыі для будаўніцтва трэцяй лініі метрапалітэна, інфармуе агенцтва "Мінск-навіны".
Раніцай у панядзелак у раёне закрытых участкаў дарог бяспеку руху пешаходаў і транспарту забяспечваюць дадатковыя нарады ДАІ. Даішнікі інфармуюць пешаходаў пра закрыццё шэрагу пешаходных пераходаў і пра перанос прыпынкаў грамадскага транспарту.
Падрабязна пра змену маршрутаў грамадскага транспарту ў раёне вуліцы К. Цэткін гл. тут.
Фота: minsknews.by