У Мінску чарговая аварыя з удзелам міліцэйскага аўтамабіля
У Мінску чарговая аварыя з удзелам міліцэйскага аўтамабіля. Сталічная ДАІ паведамляе, што ДТЗ адбылося ўвечары ў аўторак на вуліцы Несцерава. У ім ніхто не пацярпеў. Сутыкнуліся "аўтамабіль аператыўнага прызначэння" і BMW. Праводзіцца праверка.
Аўтамабілі "аператыўнага прызначэння" рэгулярна трапляюць у аварыі ў Мінску (папярэдні раз — у канцы снежня). А па Беларусі толькі восенню 2021-га за адзін месяц было восем аварый з іх удзелам.