У Мінску зноў разбіты аўтамабіль ДАІ
У Мінску зноў разбіты аўтамабіль ДАІ. Як паведамляе @gaiminsk, у нядзелю каля 16:30 адбылося ДТЗ на скрыжаванні праспектаў Машэрава і Пераможцаў. Там сутыкнуліся "Мазда" і "службовы аўтамабіль Дзяржаўтаінспекцыі". На фота відаць, што ён атрымаў "механічныя пашкоджанні".
Машыны "аператыўнага прызначэння" рэгулярна трапляюць у ДТЗ у беларускай сталіцы. Як падлічыла @nashaniva, за апошні месяц у краіне здарылася як мінімум восем ДТЗ з удзелам міліцэйскіх аўтамабіляў. Папярэдняе адбылося 12 лістапада ў сталіцы, калі на тым жа праспекце Пераможцаў сутыкнуліся службовы аўтамабіль ДАІ і "Шкода".