У Мінску аўтамабіль BMW сутыкнуўся з тралейбусам (фота)

У Мінску аўтамабіль BMW 3-Series сутыкнуўся з тралейбусам, які быў пусты і стаяў пасля таго, як зламаўся. Здарэнне адбылося ўвечары 16 верасня на вуліцы Куйбышава. Як паведамляе сайт onliner.by, легкавік пасля сутыкнення з тралейбусам, развярнула і ён патрапіў у Audi. Кіроўца BMW атрымаў траўмы і быў шпіталізаваны. Паводле папярэдніх звестак, больш ніхто не пацярпеў.
На месцы аўтааварыі на нейкі час утварыўся затор.
Фота: onliner.by