У Мінску арыштавалі 17-гадовага наркамана, які забіў свайго бацьку
На хлопца пачалі крымінальную справу.
Як інфармуе БелаПАН, злачынства адбылося ў ноч з 19 на 20 красавіка ў кватэры дома па праспекце Незалежнасці. Абвінавачаны — 17-гадовы мінчук, навучэнец, жанаты, мае дзіця.
Напярэдадні злачынства малады чалавек сышоў з дому, дзе жыў з жонкай і дзіцем . Сваякі яго адшукалі і адправілі да бацькі, каб той за ім пасачыў, пакуль хлопца накіруюць на лячэнне да нарколага.
Уначы, калі бацька спаў, наркаман спачатку збіў яго драўлянай булавой, сякерай, а затым нанёс некалькі удараў нажом. Усяго мужчына атрымаў не менш за 10 удараў. Ён памёр на месцы. А хлопец, узяўшы машыну бацькі, сышоў катацца па горадзе.
Фота — sciencemagic.ru