У Мінску адбылося масавае ДТЗ з маршруткай, ёсць пацярпелыя
На месцы здарэння / @gaiminsk
У Мінску днём у пятніцу адбылося масавае ДТЗ — сутыкнуліся чатыры аўтамабілі. Адзін з транспартных сродкаў — гэта маршрутнае таксі, расказалі ва УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама. Пацярпелі тры пасажыры, іх забралі ў бальніцу медыкі.
Прычынай ДТЗ, кажуць у ДАІ, стала нетрыманне дыстанцыі.