У Мінску быў ачэплены будынак Нацбанка, шукалі бомбу (фота)

У Мінску быў ачэплены будынак Нацбанка, шукалі бомбу (фота)

Раніцай у аўторак у Мінску сілавікі ачапілі будынак Нацбанка, шукалі бомбу. Як паведамляе ў Telegram прэс-служба Следчага камітэта, на месцы працавалі сапёры і следчыя. Высвятляліся ўсе абставіны здарэння.

Паведамленне пра мініраванне прыйшло на электронную пошту галоўнага банка краіны. Пры гэтым эвакуацыя з будынка Нацбанка не праводзілася.