У Мінску 20 мастоў маюць патрэбу ў капітальным рамонце

У Мінску 20 мастоў маюць патрэбу ў капітальным рамонце

Пятая частка мастоў у Мінску мае патрэбу ў капітальным рамонце. Пра гэта заявіў намеснік генеральнага дырэктара “Гаррэмаўтадар Мінгарвыканкама” Анатоль Жамоздзік падчас пасяджэння па пытанні ўтрымання і добраўпарадкавання тэрыторыі сталіцы.

Па яго інфармацыі, на балансе прадпрыемства “Гараўтамост” знаходзіцца 99 моставых збудаванняў і 20 з іх патрабуюць капрамонту. Пры гэтым з усіх 99 мастаў 67 знаходзяцца ў рысе горада, а 32 — на МКАД.

Найстарэйшы мост у Мінску — пуцеправод па вуліцы Даўгабродскай праз чыгунку Масква-Мінск. Яго пабудавалі ў 1947 годзе.

Сёлета на мастах правялі ямачны рамонт пакрыцця на агульнай плошчы 736 квадратных метраў, вядуцца працы па афарбоўцы парэнчаў і агароджаў. Таксама рамантуюцца падземныя пераходы, перадае БЕЛТА.