У Мінскім раёне Opel разарвала на часткі, пасажырка загінула, кіроўца ўцёк

У Мінскім раёне Opel разарвала на часткі, пасажырка загінула, кіроўца ўцёк

Здарэнне адбылося апоўначы 12 студзеня на слуцкай трасе каля вёскі Беліца.

У Мінскім раёне на слуцкай трасе Opel выехаў з дарогі і сутыкнуўся з апорай лініі электраперадачы. Здарэнне адбылося апоўначы 12 студзеня каля вёскі Беліца. Легкавік разарвала на часткі, 68-гадовая пасажырка (жыхарка вёскі Бараўляны) загінула. Як інфармуе прэс-служба МУС, кіроўца з месца здарэння ўцёк. У аўтамабілі засталася 5-гадовая дзяўчынка (жыхарка Рагачова), яе пазней шпіталізавалі.

Сайт onliner.by дадае, што Opel зарэгістраваны на беспрацоўнага мінчука. Распачатая крымінальная справа.

Фота: onliner.by