У мінскім метро жанчына саскочыла на рэйкі перад цягніком
У мінскім метро на станцыі "Каменная Горка" жанчына саскочыла на рэйкі, Пра гэта паведаміла прэс-служба метрапалітэна ў сваім акаўнце ў Твітары.
"Жыхарка Валожынскага раёна 60 гадоў саскочыла на шлях перад прыходзячым цягніком. Машыніст прымяніў экстраннае тармажэнне. Жанчына не пацярпела", — гаворыцца ў паведамленні прэс-службы.
Цяпер работнікі праваахоўных органаў высвятляюць матывы, якія падштурхнулі жанчыну на гэты ўчынак, перадае БЕЛТА.
Раней у СМІ з'явіліся паведамленні, што на другой лініі мінскага метро спыняўся рух пасля падзення жанчыны на рэйкі. Яе паднялі на платформу ў 13.09, пасля чаго рух цягнікоў быў адноўлены. Затрымка ў руху склала 6 хвілінаў.
Жительница Воложинского района 60 лет спрыгнула на путь перед приходящим поездом.Машинист применил экстр. торможение. Женщина не пострадала
— Minskmetro (@minmetro) March 17, 2017