У мінскім метро пачалі тэставанне аўтаматызаваных цягнікоў
Яны будуць хадзіць па трэцяй лініі падземкі, якая цяпер будуецца.
Мінскі метрапалітэн пачаў тэставанне аўтаматызаванага саставу цягнікоў. Пра гэта паведаміў пасля наўпроставай тэлефоннай лініі з насельніцтвам сталіцы дырэктар прадпрыемства “Мінскі метрапалітэн” Расціслаў Юрэня, перадае БЕЛТА.
Паводле яго слоў, пробнае выкарыстанне саставу з аўтакіраваннем вядзецца на другой лініі падземкі. Машыніст у такім цягніку выконвае толькі функцыю кантролю. Сістэма аўтакіравання звязаная з сістэмамі бяспекі, а таксама з графікам руху.
Расціслаў Юрэня адзначыў, што і цяпер рух сучасных цягнікоў метро амаль цалкам аўтаматызаваны. Напрыклад, калі машыніст не адрэагуе на пэўныя сігналы і на пад’ездзе да станцыі перавысіць хуткасць у 50 км/гдз, тармазы спрацуюць аўтаматычна. Тое ж самае адбудзецца, калі хуткасць цягніка ў тунелі перавысіць 80 км/гдз.
Аўтаматызаваныя саставы будуць курсіраваць на трэцяй лініі, якую цяпер будуюць. Апроч таго, новыя станцыя абсталююць абарончымі “антысуіцыдальнымі” экранамі. Таксама там з’явяцца травалатары.
Першыя чатыры станцыі новай галінкі метро плануюць адчыніць у 2018-2019 гадах — гэта лініі “Кавальская слабада”, “Вакзальная”, “Плошча Францішка Багушэвіча” і “Юбілейная плошча”.
Фота з архіву