У мінскім грамадскім транспарце знікнуць кандуктары
Замест іх з'явяцца рэвізоры. Адбудзецца гэта пасля таго, як пачне дзейнічаць электронны праязны.
Пра гэта падчас анлайн-канферэнцыі на сайце БЕЛТА паведаміў намеснік гендырэктара "Мінсктрансу" Віктар Тозік.
Між іншым, ён распавёў пра тое, што ў другім паўгоддзі 2014 года плануецца ўвесці ў прамысловую эксплуатацыю аўтаматызаваную сістэму аплаты і кантроля праезду ў пасажырскім транспарце Мінска.
"Першапачаткова мяркуецца прытрымлівацца дзеючай тарыфнай палітыкі, дапоўніўшы пералік білетнай прадукцыі праязнымі квіткамі на любую колькасць дзён і пэўны лік паездак, — сказаў Тозік.
Паводле яго слоў, пасля апрацоўкі і аналізу статыстычнай інфармацыі плануецца ўвесці "дыферэнцыраваны падыход да аплаты праезду".
Фота — bymedia.net